Cerca

Vatican News
Святы Айцец абвясціў латэранскі Юбілей для пасажыраў самалётаў Святы Айцец абвясціў латэранскі Юбілей для пасажыраў самалётаў   (ANSA)

Святы Айцец абвясціў ларэтанскі Юбілей для пасажыраў самалётаў

Францішак абвясціў ларэтанскі юбілей для ўсіх, хто падарожнічае самалётамі. Ён пройдзе з 8 снежня 2019 г. па 10 снежня 2020 г.

Ян Мойсік - Ватыкан

Пра гэта паведаміў 22 чэрвеня 2019 г. папскі дэлегат па справах санктуарыя ў італьянскім Ларэта, арцыбіскуп Фабіа Дал Чын. Юбілейны год пачнецца ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін будзе старшынстваваць цырымоніі адкрыцця Святых Юбілейных Дзвярэй.

У 2020 г. будзе адзначацца 100-годдзе з дня аб'яўлення Маці Божай Ларэтанскай, заступніцы авіяцыі і ўсіх людзей, якія падарожнічаюць у паветры. Ласка юбілею будзе ахопліваць усіх падарожнічаючых на вайсковых і пасажырскіх самалётах, а таксама пілігрымаў, якія з усяго свету прыбудуць да санктуарыя Святога Дома ў Ларэта. “Поўны адпуст у сувязі з юбілеем, атрымаюць тыя вернікі, якія пройдуць праз Святыя Дзверы, адкрыюцца на дар навяртання да Бога і будуць ажыўляць сваю дзіцячую адданасць Той, якая чувае над намі падчас падарожжа самалётамі”, - сказаў арцыбіскуп Фабіа Дал Чын.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
23 чэрвеня 2019, 10:18