Пошук

Vatican News
Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  (AFP or licensors)

Святы Айцец пра “мой Касцёл”, які трэба любіць

Праз заступніцтва апосталаў прасіць ласку любові да Касцёла, - заклікаў Святы Айцец падчас свайго разважання перад “Анёл Панскі”, якой памаліўся з вернікамі ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла.

Спачатку Папа падкрэсліў, што ў тэксце Евангелля св. Мацвея, прачытаным сёння (16, 13-19), Езус упершыню вымаўляе слова “Касцёл”, кажучы, што гэта Яго Касцёл, Яго Нявеста. “Ён з любоўю глядзіць на свой Касцёл, любіць яго з абсалютнай вернасцю, нягледзячы на нашы памылкі і здрады. Як і ў той дзень да Пятра, сёння Ён кажа нам: “мой Касцёл”, - падкрэсліў Францішак.

Папа адзначыў, што ўсе хрысціяне сёння могуць сказаць “мой Касцёл”, “каб не адрознівацца ад іншых, а пазнаць прыгажосць прабывання з іншымі, бо Езус хоча, каб мы былі адзінымі і адкрытымі”, - падкрэсліў ён. Пантыфік дадаў, што Касцёл патрабуе ад нас любові, нягледзячы на існуючыя рознагалоссі, якія таксама можна ўбачыць у святых Пятра і Паўла, але якіх аб’ядноўвала асоба Пана Езуса.

“[Гэтыя браты па веры запрашаюць нас зноў адкрыць радасць быць братамі і сёстрамі ў Касцёле]”

, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў вернікаў цаніць станоўчае ў іншых, прызнаваць дары іншых без гневу і рэўнасці. “Мы належым адзін да аднаго, таму што маем адну і тую ж веру, адну і тую ж любоў, адну і тую ж надзею, і таго ж Пана. Мы належым адзін да аднаго: гэта цудоўная таямніца нашага Касцёла!” - падкрэсліў Святы Айцец.

“Сёння, праз заступніцтва апосталаў, будзем прасіць ласку любові да нашага Касцёла. Будзем прасіць вочы, якія могуць убачыць у ім братоў і сясцёр, сэрца, якое магло б прымаць іншых з пяшчотнай любоўю, што Езус нам дае. Мы просім сіл маліцца за тых, хто думае інакш ад нас: маліцца і любіць, а не пляткарыць за плячыма”, - сказаў Папа ў канцы свайго разважання.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 чэрвеня 2019, 12:33