Пошук

Vatican News
Кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота Кансісторый па кананізацыйных справах. Ілюстрацыйнае фота 

Папа абмяркуе з кардыналамі кананізацыю пяці благаслаўлёных

Падчас Звычайнага публічнага кансісторыя, які пройдзе ў Ватыкане 1 ліпеня 2019 г., будуць разгледжаны кананізацыйныя справы пяці благаслаўлёных, паведаміла Служба папскіх літургічных цэлебрацый.

Францішак, разам з кардыналамі, прысутнымі ў Рыме, абмяркуе кананізацыю: бл. Джона Генры Ньюмана (1801-1890), кардынала Святога Рымскага Касцёла, заснавальніка Араторыя св. Філіпа Нэры ў Англіі; бл. Джузэпіны Ваніні (1859-1911), італьянскай законніцы, заснавальніцы кангрэгацыі Дачок св. Каміла; бл. Марыі Тэрэзы Кірамэль Манкідыян (1876-1926), індыйскай законніцы, заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Святой Сям’і; бл. Дульчэ Лопэс Понтэс (1914-1992), бразільскай законніцы з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі; бл. Маргарыты Бэйз (1815-1879), швейцарскай свецкай верніцы, панны, члена Трэцяга францішканскага ордэна.

Папярэднічаць дыскусіі аб кананізацыйных справах будзе цэлебрацыя Літургіі гадзін.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 чэрвеня 2019, 12:01