Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік да ФАО: голад – праблема не адной краіны, а ўсяго свету

Мэта “нуль голаду” ва ўсім свеце застаецца вялікай праблемай, хоць у апошнія дзесяцігоддзі быў дасягнуты вялікі прагрэс, - адзначыў Папа 27 чэрвеня 2019 г. у Ватыкане, сустракаючыся з прадстаўнікамі ФАО.

Францішак нагадаў: “у барацьбе з недахопам прадуктаў харчавання і доступам да пітной вады неабходна рабіць уплыў на іх асноўныя прычыны”. На яго думку, гаворка ідзе ў першую чаргу пра адсутнасць спачування і цікавасці да людзей, пра слабую сацыяльную і палітычную волю ў выкананні міжнародных абавязацельстваў.

Адным з сродкаў дапамогі галадаючым, з’яўляецца скарачэнне адходаў ежы і вады, павышэнне дасведчанасці і пачуцця сацыяльнай адказнасці, - лічыць Святы Айцец.

“[Недахоп ежы і вады – гэта не ўнутранае і выключнае пытанне самых бедных і ўразлівых краін, а тое, што тычыцца кожнага з нас]”

, - падкрэсліў Пантыфік.

Францішак звярнуў увагу на відавочную сувязь паміж нестабільнасцю навакольнага асяроддзя, харчовай бяспекай і міграцыяй. У апошнія гады рост колькасці бежанцаў па ўсім свеце паказаў, што праблема адной краіны – гэта праблема ўсёй чалавечай сям’і. Па гэтай прычыне, думае Папа, развіццё сельскай гаспадаркі павінна стымулявацца ў найбольш уразлівых рэгіёнах, умацоўваючы ўстойлівасць. Гэта можа быць дасягнута праз інвестыцыі ў развіццё тэхналогій і інавацыйную і салідарную палітыку развіцця.

Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ФАО
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі ФАО

Патрэбны рашучыя меры па забеспячэнні доступу да асноўных тавараў усіх, асабліва бедных. І гэта павінны падтрымаць кіраўніцтва краін, бізнес, навуковыя колы, установы грамадзянскай супольнасці і прыватныя асобы, - падкрэсліў Пантыфік.

Францішак паабяцаў прыхільнасць Святога Пасаду і супрацоўніцтва з Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН у падтрымцы глабальных намаганняў па ліквідацыі голаду ў свеце і забеспячэнні лепшай будучыні для планеты і для чалавецтва ў цэлым.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 чэрвеня 2019, 12:51