Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклікаў маліцца за святароў

Святы Айцец абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на чэрвень. Адмысловы відэа-ролік быў распаўсюджаны ў інтэрнэце Сусветнай сеткай малітвы.

“Хачу папрасіць вас скіраваць позірк на святароў, якія працуюць у нашых супольнасцях. Не ўсе яны з’яўляюцца дасканалымі, але многія прымаюць выклік ісці да канца, ахвяруючы сабой з пакорай і радасцю. Гэта святары, гатовыя дбайна працаваць на карысць усіх. Узнясём падзяку за іх прыклад і сведчанне”, - заклікаў Папа.

“Будзем маліцца, каб святары сціпласцю і пакорай свайго жыцця ўключыліся ў актыўнае і салідарнае служэнне найбольш патрабуючым”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Пантыфік.

Відэа-ролік з інтэнцыяй Папы
06 чэрвеня 2019, 16:25