Пошук

Vatican News
Фотаздымак з цырымоніі падпісання Латэранскіх пагадненняў Фотаздымак з цырымоніі падпісання Латэранскіх пагадненняў 

90 гадоў таму Ватыкан стаў суверэннай дзяржавай

90 гадоў таму ўвайшлі ў сілу Латэранскія пагадненні – сістэма дамоваў паміж Італіяй і Святым Пасадам, якая прывяла да ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан.

Менавіта 7 чэрвеня 1929 г. адбылася ўрачыстая цырымонія абмену ратыфікацыйнымі граматамі, якія далі моц пагадненням, падпісаным 11 лютага 1929 г. у рымскім Латэранскім палацы кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Гаспары і Прэм’ер-міністрам Італіі Бэніта Мусаліні.

На наступны дзень, 8 чэрвеня, увайшлі ў сілу шэсць першых законаў новай дзяржавы на ватыканскім пагорку, прынятых Піем ХІ. Адзін з іх, так званы Галоўны закон, кажа, што Найвышэйшы Пантыфік – суверэн Дзяржавы Ватыкан, які мае паўнату заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 чэрвеня 2019, 14:35