Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец даў усёабдымнае інтэрв’ю мексіканскаму тэлебачанню

Ніхто не можа сумнявацца ў добрай волі і святасці Яна Паўла II. Яго святасць была вельмі вялікай, - сказаў Францішак у інтэрв’ю мексіканскаму тэлебачанню. Яно выйшла ў эфір 28 мая 2019 г.

Пантыфік падкрэсліў, што ў барацьбе з сексуальнымі злоўжываннямі ў Касцёле былі адважнымі як кардынал Ёзэф Ратцынгер, пазнейшы Бэнэдыкт XVI, так і Ян Павел II. “Мы таксама павінны зразумець стаўленне Яна Паўла II, таму што ён прыбыў з замкнёнага свету, з-за жалезнай заслоны, калі камунізм быў яшчэ моцны. Гэта быў абарончы менталітэт”, - заўважыў Святы Айцец.

Фрагмент інтэрв'ю з Францішкам

Інтэрв’ю з Францішкам атрымалася ўсёабдымным. Пантыфік пракаментаваў сітуацыю ў Лацінскай Амерыцы, казаў пра праблемы Касцёла. Ён запэўніў, у прыватнасці, што нічога не ведаў пра сітуацыю вакол былога кардынала Тэадора МакКарыка. Таксама распавёў пра праблемы са сродкамі масавай інфармацыі і людзьмі, якія наведваюць яго, а затым на хвалі энтузіязму кажуць больш, чым на самой справе чулі ад Святога Айца.

Пантыфік прызнаўся, што застаўся ў захапленні ад апошняй кнігі Зыгмунта Баўмана, напісанай у сааўтарстве з яго італьянскім асістэнтам, “Nati liquidi” (Вадкія ад нараджэння). Па словах Папы, яна ўздымае важнае пытанне аб адмове новых пакаленняў ад сваіх каранёў.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 мая 2019, 13:59