Пошук

Vatican News
Лагатып падарожжа Папы ў Паўночную Македонію Лагатып падарожжа Папы ў Паўночную Македонію 

Пантыфік запісаў відэа-зварот да народа Паўночнай Македоніі

Францішак запісаў відэа-пасланне з нагоды свайго Апостальскага падарожжа ў Паўночную Македонію. Папа наведае балканскую краіну з аднадзённым візітам 7 мая 2019 г.

Пантыфік нагадаў, што адразу пасля атрымання Паўночнай Македоніяй незалежнасці, Святы Пасад пажадаў усталяваць з ёй сяброўскія і дыпламатычныя стасункі.

“Сёння, як ніколі, у Еўропе і ва ўсім свеце трэба дапамагаць росту культуры сустрэчы, культуры братэрства. І я прыеду да вас, каб сеяць гэтыя зерні, з упэўненасцю, што ваша зямля добрая, што здолее іх прыняць і прынесці плады. Сапраўды, выключнай прыгажосцю ваша краіна абавязана менавіта разнастайнасці культур, этнічных і рэлігійных груп, якія ў ёй пражываюць. Вядома, што мірнае суіснаванне не заўсёды даецца лёгка, мы пра гэта ведаем. Але гэта высілкі, якія варта прыкладаць, бо самыя прыгожыя мазаікі – гэта тыя, дзе прысутнічае найбольшае багацце колераў”, - заўважыў Папа.

Відэа-пасланне Святога Айца

Францішак даверыў сваю пілігрымку заступніцтву “вялікай святой” і дачкі паўночнамакедонскай зямлі – Маці Тэрэзы. “Яна нарадзілася і вырасла ў Скоп’е і стала, дзякуючы Божай ласцы, адважнай місіянеркай любові Хрыста ў свеце, прыносячы суцяшэнне і годнасць самым бедным сярод бедных”, - заўважыў Пантыфік.

“Дарагія сябры, падрыхтуемся ж да нашай сустрэчы з дапамогай малітвы, каб стала плённай мірам і ўсялякім дабром для ўсяго вашага народа. Няхай Бог вас благаславіць”, - пажадаў Святы Айцец на заканчэнне свайго відэа-паслання.
 

04 мая 2019, 12:00