Пошук

Vatican News
Дзеці падчас візіту Папы ў Мемарыяле св. Маці Тэрэзы Дзеці падчас візіту Папы ў Мемарыяле св. Маці Тэрэзы  (Vatican Media)

Пантыфік даверыў Скоп’е заступніцтву св. Маці Тэрэзы

Святы Айцец наведаў 7 мая 2019 г. Мемарыял Маці Тэрэзы ў Скоп’е. Там, у прысутнасці рэлігійных лідараў краіны і бедных, ён прамовіў адмысловую малітву, заклікаючы заступніцтва святой.

“Яна ўмела рабіць дабро тым, хто ў ім больш за ўсё меў патрэбу, таму што бачыла ў кожным чалавеку твар Твайго Сына. Паслухмяная Твайму Духу, яна стала малітоўным лямантам бедных і ўсіх тых, хто адчувае голад і смагу справядлівасці”, - заўважыў у сваёй малітве Папа.

Францішак папрасіў у св. Маці Тэрэзы адмысловай дапамогі для Скоп’е, дзе яна нарадзілася і дзе быў яе дом, аб тым, каб яго жыхары атрымалі ласку “быць пільнымі і ўважлівымі да голасу бедных, пазбаўленых сваіх правоў, хворых, адрынутых і найменшых нашых братоў і сясцёр”.

“Няхай Ён дасць нам сэрца, здольнае любіць Бога, прысутнага ў кожным чалавеку, сэрца, здольнае распазнаваць Яго ў тых, хто адчувае пакуты і несправядлівасць. (...) Няхай Ён дапаможа, каб наша любоў выражалася не толькі словамі, але была эфектыўнай і сапраўднай, каб была годным даверу сведчаннем Касцёла, чыім абавязкам з’яўляецца абвяшчэнне Евангелля бедным, свабоды зняволеным, радасці прыгнечаным і ласкі збаўлення ўсім”, - маліўся Святы Айцец.

Апошнім пунктам візіту Папы ў Мемарыял стала благаслаўленне вуглавога каменя пад санктуарый св. Маці Тэрэзы, які плануецца пабудаваць у Скоп’е.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 мая 2019, 11:49