Cerca

Vatican News
Папа падчас малітвы "Уладарка неба” Папа падчас малітвы "Уладарка неба”  (Vatican Media)

Францішак пра Добрага Пастыра, які нас шукае і любіць

Хрыстус, Добры Пастыр - гэта Боскі Настаўнік і Пастыр нашых душ, падкрэсліў Папа ў прамове перад малітвай “Уладарка неба”. Яна прайшла 12 мая 2019 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

У сённяшнім Евангеллі (Ян 10,27-30) Езус прадстаўляе сябе як сапраўднага Пастыра Божага народа. Ён кажа пра адносіны паміж Ім і яго статкам, гэта значыць Яго вучнямі і найстойвае на тым, што гэтыя адносіны ўзаемныя. “Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рукі Маёй” (Ян 10, 27 -28). Чытаючы ўважліва гэтую фразу мы бачым, што праца Езуса выяўляецца ў некаторых дзеяннях: Ён размаўляе, ведае, дае вечнае жыццё і ахоўвае.

Добры Пастыр - Езус- уважлівы да кожнага з нас, Ён шукае нас, любіць нас, звяртаецца са сваім словам, ведаючы ў глыбіні нашае сэрца, нашы жаданні і нашы надзеі, як таксама нашы няўдачы і нашы расчараванні. Ён прымае нас і любіць такімі якімі мы з'яўляемся, з нашымі якасцямі і нашымі заганамі. Для кожнага з нас Ён “дае вечнае жыццё”: гэта значыць дае нам магчымасць жыць паўнавартасным жыццём без канца. Акрамя таго Ён абараняе нас і вядзе нас з любоў’ю, дапамагаючы нам перасекчы недаступныя сцежкі і дарогі часам рызыкоўныя, якія ўзнікаюць на шляху жыцця.

Да дзеясловаў і жэстаў, якія апісваюць спосаб у якім Езус, Добры Пастыр, звяртаецца да нас, пацвярджаюць дзеясловы, якія тычацца авечак: “слухаюць мой голас”, “ідуць за Мною”. Гэта дзеянні, якія паказваюць, як мы павінны адказваць на далікатныя і уражлівыя паводзіны Пана. Сапраўды, слухаць і прызнаць Яго голас мае на ўвазе блізкасць з Ім, якая ўмацоўваецца ў малітве, у сустрэчы сэрца з сэрцам з Боскім Настаўнікам і Пастырам нашых душ. Гэтая блізкасць узмацняе ў нас жаданне ісці за Ім, выходзячы з лабірынта няправільных шляхоў, пакідаючы эгаістычныя паводзіны, для таго, каб пачаць ісці па новых шляхах братэрства, гэта дар з нас саміх, каб быць падобным да Яго.

Не забывайма, што Езус - гэта адзіны Пастыр, які размаўляе з намі, ведае нас і дасць нам вечнае жыццё і нас абараняе. мы з' яемся Яго статкам і мы павінны толькі прыкласці намаганні, каб слухаць Яго голас, а Ён з любоў’ю ўглядаецца ў шчырасць нашых сэрцаў. І ад гэтай пастаяннай блізкасці з нашым Пастырам, цячэ радасць наследаваць Яго пакідаючы Яму весці нас да паўнаты вечнага жыцця. 

Звернемся зараз да Марыі, Маці Хрыста, Добрага Пастыра. Яна, якая неадкладна адказала на Божы заклік, няхай дапамагае асабліва тым, хто быў пакліканы да святарства і кансэкраванага жыцця, каб прыняць з радасцю і гатоўнасцю заклік Хрыста быць найбліжэйшымі Яго супрацоўнікамі ў абвяшчэнні Евангелля і ў служэнні Божаму Каралеўству ў гэты наш час”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Святы Айцец нагадаў, што сёння ў многіх краінах свету святкуецца “Дзень маці”. “Я хацеў бы цёпла прывітаць усе маці, падзякаваць ім за іх каштоўную працу ў выхоўванні сваіх дзяцей і ў абароне сямейных каштоўнасцяў. Памятайма таксама пра маці, якія глядзяць на нас з неба і працягваюць назіраць за намі з малітвай. Нашы думкі накіроўваюцца таксама да нашай Нябеснай Маці, якую мы будзем успамінаць заўтра, 13 мая як Фацімскую Божую Маці. Ёй мы даручаем працягваць з радасцю і шчодрасцю наш шлях”, - сказаў Пантыфік.

Завяршаючы сваю нядзельную сустрэчу з вернікамі, Францішак, як заўсёды, папрасіў іх маліцца за яго служэнне.

Навіна ў фармаце аўдыё

Ян Мойсік
 

12 мая 2019, 12:55