Пошук

Vatican News
Францішак падчас запісу відэа-роліка Францішак падчас запісу відэа-роліка 

Францішак: еду ў Румынію ў якасці пілігрыма і брата

За некалькі дзён да пачатку свайго візіту ў Румынію, Святы Айцец запісаў відэа-пасланне да яе народа. Папа прыедзе ў Бухарэст 31 мая 2019 г. і застанецца ў краіне да 2 чэрвеня.

Францішак прызнаўся, што думка пра хуткую пілігрымку абуджае ў ім радасць. Ён успрымае Румынію, як “прыгожую і гасцінную краіну” і прыязджае туды ў якасці “пілігрыма і брата”. Пантыфік дзякуе ў сваім звароце палітычнаму кіраўніцтву “за запрашэнне і поўнае супрацоўніцтва”.

“[Мяне ўжо радуе наша сустрэча з Патрыярхам і Пастаянным Сінодам Румынскай Праваслаўнай Царквы, а таксама з каталіцкімі пастырамі і вернікамі]”

, - прызнаўся Папа.

“Повязі веры, якія нас аб’ядноўваюць, спасылаюцца на апосталаў, і ў прыватнасці, на сувязь паміж Пятром і Андрэем, які згодна з традыцыяй прынёс веру на вашы землі. Крэўныя браты, засталіся імі, праліваючы сваю кроў за Пана. І сярод вас было шмат пакутнікаў, нават у апошнія часы, напрыклад, сем грэка-каталіцкіх епіскапаў, якіх з радасцю абвяшчу благаслаўлёнымі. Тое, за што пакутавалі, аддаючы сваё жыццё, занадта каштоўная спадчына, каб забыць яе. І гэта агульная спадчына, якая заклікае не дыстанцыявацца ад брата, які яе падзяляе”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец заклікаў румынаў бараніць карані і сям’ю, клапаціцца пра будучыню дзяцей і бліжніх, выходзіць за межы страхаў і падазронасці, адмовіцца ад перашкод, якія адлучаюць ад іншых.

Францішак паедзе ў пераважна праваслаўную Румынію, размешчаную ў паўднёва-ўсходняй частцы Еўропы, менш чым праз чатыры тыдні пасля візіту ў Балгарыю і Паўночную Македонію. 20 гадоў таму тут быў Ян Павел II. Кульмінацыяй візіту стане беатыфікацыя сямі грэка-каталіцкіх епіскапаў, мучанікаў часоў камунізму.

Паводле апошніх апытанняў, дзве траціны румынаў, большасць з якіх з’яўляюцца праваслаўнымі, лічыць, што візіт Пантыфіка, гэта важная падзея. З асаблівай цікавасцю ў краіне чакаюць экуменічных сустрэч Папы з Патрыярхам Даніілам і з праваслаўным епіскапатам.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 мая 2019, 11:12