Пошук

Vatican News
Ватыканская лёгкаатлетычная каманда. Ілюстрацыйнае фота Ватыканская лёгкаатлетычная каманда. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец: прымаць выклікі ў жыцці і ў спорце

Святы Айцец скіраваў зварот з нагоды VI Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і міру, які быў устаноўлены па ініцыятыве Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый.

“Спорт – гэта паўсюдная мова, якая ахоплівае ўсе народы, садзейнічае пераадоленню канфліктаў і яднанню людзей. Спорт – гэта таксама крыніца радасці і вялікіх эмоцый; гэта школа, у якой гартуюцца цноты для чалавечага і сацыяльнага росту асобы і супольнасці. Жадаю ўсім “прыняць выклік”, як у жыцці, так і ў спорце”, - заклікаў Папа на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 3 красавіка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру адзначаецца 6 красавіка. Ён быў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН 23 жніўня 2013 г. на 96-м пленарным пасяджэнні.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 красавіка 2019, 11:38