Пошук

Vatican News
Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота  (Vatican Media)

Папа да моладзі: чэрпаць жыватворчыя ідэі з новай адгартацыі

У адгартацыі “Christus vivit” можна знайсці жыватворчыя ідэі для ўзрастання ў веры і служэнні братам, нагадаў Пантыфік у звароце, прымеркаваным да Сусветнага дня моладзі.

“Дарагая моладзь, заклікаю вас прыняць парады, змешчаныя ў Апостальскай адгартацыі “Christus vivit”, якая выйшла нядаўна, і жыць імі ў штодзённасці. Яны з’яўляюцца плёнам Сінода, у якім удзельнічалі таксама вашы шматлікія аднагодкі. У гэтым тэксце кожны з вас зможа знайсці жыватворчыя ідэі для свайго жыцця і ўласнага ўзрастання ў веры і служэнні братам”, - сказаў Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 14 красавіка 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Апостальская адгартацыя “Christus vivit” з’яўляецца плёнам XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў, які праходзіў у Ватыкане ў кастрычніку 2018 г. на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Дакумент быў абнародаваны 2 красавіка 2019 г.

У Пальмовую нядзелю ў Каталіцкім Касцёле штогадова адзначаецца Сусветны дзень моладзі. Ён праходзіць на дыяцэзіяльным узроўні. Традыцыю ўвёў у 1986 г. св. Яна Павел ІІ. У гэты дзень Папа сустракаецца з маладымі вернікамі Рымскай дыяцэзіі на плошчы св. Пятра і асвячае прынесеныя імі пальмовыя галінкі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 красавіка 2019, 11:49