У жніўні 2016 г. вобласць Марке закрануў моцны землятрус магнітудай 6,0, у выніку якога загінулі каля 300 чалавек. Таксама ў студзені 2017 г. тут былі зарэгістраваны штуршкі магнітудай 4,7.
У рамках свайго візіту ў Камерына Францішак сустрэнецца з сем’ямі, якія пацярпелі ў выніку катаклізму і страцілі свае дамы, паразмаўляе з прадстаўнікамі ўладаў, наведае мясцовую катэдру, узначаліць св. Імшу на галоўнай плошчы горада, паабедае з духавенствам дыяцэзіі.
Інфармацыю распаўсюдзіла 6 красавіка 2019 г. Зала Друку Святога Пасаду.