Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Францішак перасцярог моладзь ад страты патрыятызму

Трэба задаваць нязручныя пытанні, бо гэта спрыяе росту і сталенню, - заўважыў Папа 6 красавіка 2019 г., сустракаючыся ў Ватыкане з вучнямі міланскай школы св. Карла.

Яны пыталіся Францішка пра Бога, Які, здаецца, падтрымлівае няроўнасць паміж людзьмі: некаторыя з іх багатыя і шчаслівыя, іншыя бедныя і адрынутыя. “Бог не робіць адрозненняў паміж людзьмі, мы, людзі, самі робім гэта”, - адказаў Пантыфік.

“Чалавек з’яўляецца майстрам у стварэнні адрозненняў: боль, пакуты, беднасць. Напрыклад, чаму ў свеце так шмат галадаючых дзяцей? Гэтая несправядлівасць зыходзіць не ад Бога, а ад несправядлівай эканамічнай сістэмы, што робіць багатых больш багатымі, а бедных больш беднымі”, - патлумачыў Папа.

Ён падкрэсліў, што кожны хоча міра. Дык адкуль жа так шмат войнаў: у Емене, Сірыі, Афганістане? “Прычынай з’яўляецца чалавек, мы самі, багатая Еўропа і Амерыка, яны прадаюць сваю зброю, каб там забівалі нявінных дзяцей”, - адзначыў Францішак.

Звяртаючыся да маладых міланцаў, Святы Айцец заклікаў іх берагчы сваю ідэнтычнасць. Ён перасцярог ад страты патрыятызму, падкрэсліваючы, што не можна мець тоеснасці без прыналежнасці да той ці іншай нацыі. Адсутнасць патрыятызму падпарадкоўвае жыццё модным тэндэнцыям; яно згарае як феерверк, што доўжыцца ўсяго некалькі хвілін.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 красавіка 2019, 13:06