Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі рэкалекцыяніст: дазволіць Богу аднавіць нашу прыгажосць

Абыякавасць – адна з галоўных хвароб сучасных гарадоў, заўважыў айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані падчас рэкалекцый, якія праводзіць для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі.

Падчас трэцяй медытацыі, якая прайшла раніцай 12 сакавіка 2019 г. у капліцы рэкалекцыйнага дома ў Арычы, прапаведнік заўважыў, што абыякавасць з’яўляецца рэакцыяй чалавека, які хоча абараніцца ад іншых і адказнасці за навакольны свет. Яна часта “паралізуе наша сэрца і робіць затуманеным наш позірк”

“Гэта як бы наша асоба апранула на сябе экран, з дапамогай якой хоча абараніцца ад іншых, ад адказнасці за праблемы, якія турбуюць наш час, ад святла евангельскага запалу, якое Пан хоча запаліць у нашых сэрцах сілай Святога Духа”

, - сказаў айцец Бэрнарда.

Спасылаючыся на словы тэолага Рамана Гуардзіні, фларэнтыйскі абат, заклікаў не баяцца браць на сябе адказнасць за будучыню, “рэалізуючы яе, наколькі гэта магчыма, разам з Панам”. Дзейнасць Касцёла і ўсіх людзей добрай волі будзе плённай, калі будзе грунтавацца на ўвазе да “Евангелля жыцця” Езуса, дадаў ён.

Рэкалекцыяніст падкрэсліў, што плённасць евангелізацыйнай дзейнасці ў гарадах будзе магчыма, калі асобы, якія складаюць Касцёл, перастануць лічыць чужымі для сябе праблемы, цяжкасці і супярэчнасці грамадства, а пачнуць даваць сведчанне прыгажосці, умеркаванасці і братэрства.“Цудоўным вынікам велікапоснага шляху будзе, калі дазволім Пану аднавіць нашу прыгажосць”, дадаў ён.

“Якім чынам можам стаць прыгожымі? Любячы Яго, Які заўсёды прыгожы. Наколькі ў табе ўзрастае любоў, настолькі ўзрастае і прыгажосць, міласэрнасць, прыгажосць душы”

, - падкрэсліў айцец-рэкалекцыяніст.

Падчас другой медытацыі, якая прайшла вечарам 11 сакавіка, айцец Бэрнарда заўважыў, што яго разважанні скіраваны на тое, каб прапанаваць евангельскі погляд на гарады, каб яны маглі стаць “месцамі палаючай любові, міру, справядлівасці”.

Трэба, каб чалавецтва глядзела на гарады з абноўленай надзеяй, бачачы ў іх тое месца, дзе праходзіць Пан, заўважыў законнік, спасылаючыся на словы “святога мэра” Фларэнцыі Джорджа Ла Піру.

Прапаведнік нагадаў, што “полымя любові Езуса” даверана таксама “сведчанню”, “абароне” і “запалу” кожнага верніка, а Вялікі пост дае магчымасць, каб распаліць іх, калі яны сталі менш палкімі, калі мы самі сталі “цёплымі” хрысціянамі, якія ўсё робяць па прывычцы.

Рэкалекцыяніст заўважыў, што часам у людзі лічаць неабавязковым пастаянна “дбаць пра той велізарны дар, які Пан нам уручыў”, праз “малітоўнае жыццё, слуханне Божага слова, умацаванне яго святой і боскай Эўхарыстыяй, жыццё радыкальным братэрствам, якое вынікае з слухання Слова і набыцця эўхарыстычнай логікі, згодна з якой боскае жыццё становіцца нашым шляхам”.

Айцец Бэрнарда нагадаў, што Святы Дух дазваляе “перамяніць нашы слабасці, нашу ўразлівасць, робячы нас здольнымі зноў распаліць гэта полымя палкіх жаданняў”. Гаворка ідзе пра сапраўднае нараджэнне нанова, якое магчыма нават калі з’яўляемся старымі. Трэба толькі адчуць сябе “патрабуючымі патрэбы і жадаючымі жадання” і прыняць удзел у “пасхальнай падзеі сапраўднага нараджэння нанова”.

“Не будзем слухаць “старых” сэрцам, якія гасяць юнацкую эйфарыю. Пойдзем да старых, якія маюць вочы, што ззяюць надзеяй. Будзем жыць здаровымі ўтопіямі. Бог хоча, каб мы былі здольнымі марыць як Ён і з Ім, калі крочым, захоўваючы ўвагу да рэчаіснасці. Мара, агонь, полымя. Марыць пра іншы свет, а калі мара згасне, пачынаць марыць зноў, з надзеяй чэрпаючы з памяці пра вытокі, з таго вуголля, якое, магчыма пасля не вельмі добрага жыцця, хаваецца пад попелам першай сустрэчы з Езусам”, - заклікаў прапаведнік.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 сакавіка 2019, 14:37