Пошук

Vatican News
Падчас сустрэчы ў Ватыкане Падчас сустрэчы ў Ватыкане  (Vatican Media)

Папа заклікаў да абноўленай прысутнасці католікаў у палітыцы

Быць католікам і займацца палітыкай, азначае не членства ў нейкай арганізацыі ці партыі, але жыццё ў сяброўстве і супольнасці, нагадаў Францішак маладым каталіцкім палітыкам.

У гэтыя дні ў Рыме праходзіў арганізаваны Папскай камісіяй па Лацінскай Амерыцы семінар для будучых палітычных лідараў кантынента.

4 сакавіка 2019 г. у Ватыкане Пантыфік нагадаў, што палітыка – гэта не толькі мастацтва ўлады, але і пакліканне да служэння і рэалізацыі агульнага дабра. Можна карыстацца магчымасцямі і стратэгіямі, дзякуючы чаму стаць добрым палітыкам, але калі глыбока не прыняць сацыяльнага вучэння Касцёла, гэта пагражае застацца самотным, сумным і маніпуляваным.

Для Папы, парушэнне правоў жанчын, моладзі і маргіналізаваных асоб – гэта моцны трывожны сігнал для тых, хто нясе адказнасць за грамадскае жыццё, і сфера для праверкі сапраўднасці каталіцкай прыхільнасці ў палітыцы.

Папа заклікаў да абноўленай прысутнасці католікаў у палітыцы. Гаворка ідзе не толькі пра новыя твары, але і новы падыход, здольны ачысціць сённяшнія кволыя дэмакратыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 сакавіка 2019, 14:56