Cerca

Vatican News
Папа Францішак Папа Францішак  (AFP or licensors)

Папа: карупцыя душыць чалавечую годнасць і разбурае ідэалы

18 сакавік 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў італьянскай Падліковай палаты. Ён адзначыў важную ролю дзейнасці гэтага органа, накіраваную на агульнае дабро.

Пантыфік адзначыў, што дзяржава павінна абараняць правы чалавека, дабро чалавека павінна складаць асноўны крытэрый дзейнасці ўсіх органаў краіны. Аўдытары, па яго словах, павінны адзначацца не толькі прафесіяналізмам, але і высокімі маральнымі якасцямі і выключным пачуццём справядлівасці.

Францішак заўважыў, што строгі кантроль за выдаткамі мабілізуе палітыкаў да адказнага стаўлення да фінансаў. Ён адзначыў неабходнасць ствараць прастору для “здаровай палітыкі”, здольнай рэфармаваць інстытуты і каардынаваць іх працу.

Святы Айцец падкрэсліў вялікую ролю Падліковай палаты ў барацьбе з карупцыяй, якую назваў “адным з самых страшных бедстваў грамадства”, паколькі “ілюзія хуткіх і лёгкіх заробкаў на самай справе збядняе ўсіх, пазбаўляючы ўсю сістэму даверу, празрыстасці і надзейнасці”.

“Карупцыя душыць чалавечую годнасць і разбурае ўсе добрыя і прыгожыя ідэалы”, - падкрэсліў Папа. Ён падзякаваў дзяржаўным аўдытарам за іх дзейнасць, якая дапамагае распаўсюджваць у грамадстве культуру законнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 сакавіка 2019, 16:02