Пошук

Vatican News
Новыя іспанскія благаслаўлёныя Новыя іспанскія благаслаўлёныя 

Папа адзначыў сведчанне новых іспанскіх мучанікаў

Папа пажадаў, каб сведчанне новых іспанскіх мучанікаў умацоўвала духавенства ў служэнні Пану і Божаму народу. З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля малітвы “Анёл Панскі” 10 сакавіка 2019 г.

Святы Айцец абвясціў вернікам, што 9 сакавіка ў іспанскім горадзе Аўеда, былі абвешчаны благаслаўлёнымі Анхель Куартас Хрыстабаль і восем яго паплечнікаў, навучэнцы духоўнай семінарыі ў Аўеда, забітыя падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў перыяд паміж 1936-1937 гг.

“Яны былі забіты з нянавісці да веры ў час рэлігійнага пераследу. Гэтыя маладыя кандыдаты да святарства так моцна любілі Пана, што ішлі за Ім па шляху Крыжа. Няхай іх гераічнае сведчанне дапаможа семінарыстам, святарам і біскупам заставацца празрыстымі і шчодрымі ў верным служэнні Пану і святому Божаму народу”, - сказаў Францішак.

Беатыфікацыя ў Аўеда стала першай ў гэтым годзе і 98-й падчас пантыфікату Францішка.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 сакавіка 2019, 12:18