Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Францішак адзначае шостую гадавіну пачатку пантыфікату

19 сакавіка ў Касцёле адзначаецца ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень таксама адзначаецца шостая гадавіна пачатку служэння Францішка на Пасадзе св. Пятра.

Пантыфік афіцыйна распачаў свой пантыфікат на шосты дзень пасля завяршэння канклава. 19 сакавіка 2013 г. ён узначаліў літургію на плошчы св. Пятра, падчас якой атрымаў сімвалы папскай улады, а таксама прыняў абяцанне паслухмянасці з боку прадстаўнікоў Калегіі кардыналаў. У той Эўхарыстыі ўдзельнічалі каля 200 тыс. чалавек з розных куткоў планеты, у тым ліку афіцыйныя дэлегаты 132 краін і міжнародных арганізацый, 31 прэзідэнт, 6 манархаў і 11 прэм’ер-міністраў, прадстаўнікі 33 канфесій і рэлігій.

Першы Папа з Новага свету фармальна пачаў свой пантыфікат з моцнага закліку да тых, хто мае ўладу, бараніць слабых і бедных. У гаміліі Францішак адзначыў, што Касцёл, па прыкладзе св. Юзафа, працягвае заставацца абаронцам і крочыць да цэнтра хрысціянскага паклікання – да Хрыста. “Будзем бараніць Хрыста ў нашым жыцці, каб бараніць іншых, каб бараніць стварэнне!”, - заклікаў шэсць гадоў таму Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 сакавіка 2019, 11:24