Cerca

Vatican News
Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"   (Vatican Media)

Папа: служэнне Езусу надае сэнс нашаму жыццю

Велікадушнае аддане сябе служэнню Езусу, каб быць сведкамі дабрыні і міласэрнасці, надае нашаму жыццю новы сэнс, сказаў Пантыфік перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 10 лютага 2019 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Ян Мойсік

Прапануем поўны тэкст разважання Пантыфіка

“Сённяшняе Евангелле паводле Лукі (Лк 5,1-11) нам расказвае пра пакліканне св. Пятра. Як мы ведаем Яго імя Сымон, і ён быў рыбаком. Езус яго бачыў на беразе Галілейскага возера, калі ён паласкаў сеткі, разам з іншымі рыбакамі. Яго бачыў змучаным і расчараваным, таму што гэтай ноччы яны нічога не злавілі. І Езус яго здзівіў сваім нечаканым жэстам: увайшоў у яго човен і папрасіў крыху адплысці ад берага, таму што адтуль хацеў прамаўляць да людзей. Езус сеў у чаўне Сымога і вучыў людзей сабраных на беразе возера. Яго словы аднавілі давер і сэрца Сымона. Тады Езус тут зноў яго здзівіў, калі сказаў яму: “Плыві на глыбіню, а вы закіньце сеткі вашыя для ўлову” (Лк 5, 4).

Сымон адказаў з пярэчаннем: “Настаўнік, мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі ....” І, як дасведчаны рыбак, ён мог бы дадаць: “Калі мы не злавілі нічога гэтай ночы, тым больш не зловім у дзень”. Аднак натхнёны прысутнасцю Езуса і асветлены Яго словам, адказаў: “але на Тваё слова закіну сеткі”. (Лк 5, 5). Гэта адказ веры, якую таксама і мы пакліканы даваць. Гэта стаўленне гатоўнасці, якую Пан патрабуе ад ўсіх сваіх вучняў, асаблітва ад тых, хто займае адказныя пасады у Касцёле. І давяраючая паслухмянасць Пятра спараджае надзвычайны вынік: “яны злавілі вялікае мноства рыбы”. ( Лк 5, 6).

Гэта цудоўная лоўля, якая з’яўляецца знакам сілы слова Езуса: калі мы з велікадушнасцю аддадзім сябе на Яго служэнне, Ён зробіць праз нас вялікія рэчы. Так Ён дзейнічае з кожным з нас: просіць прыняць Яго у човен нашага жыцця, каб адплысці з Ім і адкрыць новае мора, поўнае сюрпрызаў. Яго заклік выйсці ў адкрытае мора чалавецтва нашага часу, каб быць сведккамі дабрыні і міласэрнасці, дае новы сэнс нашаму існаванню, якое часта пагрожана пэўнасцю што можаш разлічваць толькі на сябе самога. Часам мы можам быць здзіўлены і хістацца перад заклікам, які накіроўвае да нас Боскі Настаўнік і мы схільныя адкінуць Яго з-за нашай неадэкватнасці. Нават Пётр, пасля гэтай неверагоднай рыбалоўлі, сказаў Езусу: “Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны” (Лк 5, 8). Гэта прыгожая малітва: “Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны”. Але ён сказаў гэта на каленах перад Тым, якога прызнае “Панам”. І Езус яго заахвочвае кажучы: “Не бойся, адгэтуль будзеш лавіць людзей”, таму што Бог, калі мы Яму давяраем, нас вызваляе ад нашых грахоў і адкрывае перад намі новыя гарызонты: супрацоўнічаць у Яго місіі.

Самым вялікім цудам, які зрабіў Езус Сымону і іншым рыбакам, расчараваным і стомленым - гэта была не столькі сетка поўная рыбы, колькі тое, што дапамог ім не стаць ахвярамі расчаравання і знеахвочання перад паразамі. Ён ім адкрыў, што стануць абвяшчальнікамі і сведкамі Яго Слова і Божага Валадарства. Адказ вучняў быў неадкладны і поўны: “калі выцягнулі чаўны на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі за Ім”. Няхай Св. Панна Марыя, мадэль гатовай падтрымкі волі Бога, дапаможа нам пачуць цудоўны заклік Пана, і зробіць нас гатовымі супрацоўнічаць з Ім, каб паўсюль распаўсюджваць Яго слова збаўлення”, - сказаў Францішак.

Пасля марыйнай малітвы Францішак ўдзяліў вернікам сваё благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё

 


 

10 лютага 2019, 13:58