Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа паедзе ў Ларэта, дзе падпіша дакумент, прысвечаны моладзі

Падчас візіту ў Ларэта 25 сакавіка 2019 г. Папа даверыць Марыі змест паслясінадальнай адгартацыі, прысвечанай моладзі, веры і распазнанню паклікання, заявілі ў Зале Друку Святога Пасаду.

Падчас аднадзённай пілігрымкі Францішка ў Папскі Санктуарый Святога Дома, якая будзе праходзіць у свята Звеставання Пана, адбудзецца Эўхарыстыя, у канцы якой ён падпіша адгартацыю. Тут Пантыфіка будуць чакаць таксама сустрэчы з айцамі капуцынамі і хворымі людзьмі. Адсюль прагучыць малітва “Анёл Панскі”.

Ларэта наведвалі папярэднікі Францішка. Менавіта тут св. Ян XXIII 4 кастрычніка 1962 г. даверыў Марыі Другі Ватыканскі Сабор. Гэты візіт быў гістарычным яшчэ і таму, што ўпершыню за 100 гадоў Папа адправіўся з афіцыйным візітам па-за межы Рыма.

Св. Ян Павел II быў у Санктуарыі Святога Дома ў верасні 1995 г. Сюды ён здзейсніў сваю апошнюю 250-ю пілігрымку 5 верасня 2004 г. Ларэта ў верасні 2007 г. і ў кастрычніку 2012 г. наведаў Бэнэдыкт XVI.

Італьянскі горад славіцца марыйным санктуарыем. У 1291 г. сюды быў дастаўлены дом Святой Сям’і з Назарэта.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 лютага 2019, 11:15