Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік звярнуўся з пажаданнямі да пілігрымаў

Папа пажадаў пілігрымам, якія прыбываюць Рым, чэрпаць тут натхненне для ўдзелу ў пашырэнні евангельскага паслання. З адмысловым заклікам ён звярнуўся на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 27 лютага 2019 г.

“Жадаю кожнаму, каб гэта ваша пілігрымка да магіл святых апосталаў заахвоціла вас з захапленнем распаўсюджваць вечную навіну збаўчага паслання, якое Хрыстус прынёс кожнаму чалавеку, пачынаючы ад самых далёкіх і абяздоленых”, - сказаў Папа.

З заканчэннем зімы традыцыйна павялічваецца колькасць пілігрымаў і турыстаў, якія прыбываюць у Вечны горад. Толькі базыліку св. Пятра штодзённа наведваюць дзясяткі тысяч чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 лютага 2019, 12:03