Пошук

Лінда Гізоні падчас выступлення на ватыканскім саміце Лінда Гізоні падчас выступлення на ватыканскім саміце 

Францішак пра разуменне “жаночай таямніцы Касцёла”

Гаворка ідзе не пра больш шырокія функцыі жанчын у Касцёле, але пра інтэграцыю жанчыны ў якасці дзеючай асобы ў Касцёле, пра змену мыслення ў гэтым кантэксце, падкрэсліў Францішак.

Сваімі спантаннымі думкамі Пантыфік падзяліўся 22 лютага 2019 г., падчас ватыканскага саміту па абароне непаўналетніх, пасля дакладу Лінды Гізоні, падсакратара адной з секцый у Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

“[Жаночы геній знаходзіць сваё адлюстраванне ў Касцёле]”

, - заўважыў Папа.

Францішак прызнаўся, што для яго выступленне жанчыны на тэму настолькі комплексную, як злоўжыванні, гэта не практыка “касцёльнага фемінізму”, а запрашэнне, каб сам Касцёл казаў пра сябе і пра свае раны. “Жанчына – гэта вобраз Касцёла”, - нагадаў Папа.


Разуменне “жаночай таямніцы Касцёла”, па словах Пантыфіка, гэта разуменне жыцця інтэгральным чынам. Гаворка ідзе не столькі пра тое, каб паставіць жанчын на ключавыя ролі ў Касцёле, колькі пра пераасэнсаванне Касцёла ў жаночых катэгорыях і стылі, патлумачыў Францішак у сваім спантанным выступленні ў Новай сінадальнай залі.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 лютага 2019, 11:41