Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  Калонка рэдактара

Ватыканскі медыя-эксперт пра Дэкларацыю аб міры

Дэкларацыя аб братэрстве паміж людзьмі, міры і агульным існаванні з’яўляецца важнай вяхой не толькі для хрысціянска-мусульманскіх адносін, але і для ісламскага свету, падкрэсліў Андрэа Тарніелі.

Кіраўнік Праграмнай дырэкцыі ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі звярнуў увагу на высокае значэнне дакумента, які Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар, шэйх Ахмед Эль Таеб, падпісалі 4 студзеня 2019 г. у Абу-Дабі.

На думку ватыканскага медыя-эксперта, Дэкларацыя выразна дэманструе, што без сапраўднага братэрства немагчыма спыніць фрагментарную сусветную вайну, што трывае ў свеце.

“Не толькі таму, што ў дакуменце ўтрымліваецца сумеснае “не” выкарыстанню імя Бога для апраўдання насілля, нянавісці і смяротнага тэрарызму. Але і таму, што тут прызнаецца годнасць і правы жанчын, іх роўнасць, а значыць і палітычныя правы. Гаворка ідзе таксама пра абарону ўсіх месцаў культу. Дэкларацыя, якая з’яўляецца выклікам для абодвух бакоў, абавязкова стане гістарычнай вяхой”, - сказаў ён.

Паводле Тарніелі, важным з’яўляецца той факт, што ў дакуменце гаворыцца пра крыніцы тэрарызму і фундаменталізму. “Гэта не толькі памылковае трактаванне рэлігійных тэкстаў, але і пэўная “духоўная хвароба”, якую перажывае наша грамадства, адыходзячы ад рэлігіі і этыкі, што спрыяе росту адчаю і фанатызму”, - падкрэсліў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лютага 2019, 14:11