Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: з рашучасцю адрадзіць гуманізм жыцця

Аборт і эўтаназія – гэта два “вялікіх зла”, якія “супярэчаць Духу жыцця і топяць нас у антыкультуры смерці”, напісаў Папа ў лісце з нагоды 25-годдзя Папскай акадэміі жыцця.

“У гэты наш час Касцёл пакліканы з рашучасцю адрадзіць гуманізм жыцця, ля вытокай якога знаходзіцца трывога Бога за чалавека. Прыхільнасць да разумення, падтрымкі і абароны жыцця кожнай чалавечай істоты бярэ імпульс ад гэтай безумоўнай Божай любові”, - падкрэсліў у дакуменце Пантыфік.

Святы Айцец заўважыў, што менавіта “прыгажосць і прывабнасць Евангелля” дапамагае не звесці любоў да бліжняга да простых “крытэрыяў эканамічнага і палітычнага мірнага суіснавання” ці да “некаторых дактрынальных або маральных акцэнтаў, якія зыходзяць з пэўных ідэалагічных поглядаў”.

Паводле Францішка, парог фундаментальнай павагі да чалавечага жыцця сёння “брутальна парушаецца” не толькі паводзінамі асобных людзей: “арганізацыі, мэта якіх заключаецца ў атрыманні прыбытку, і рытм развіцця тэхналогій, даюць беспрэцэндэнтныя магчымасці для абумоўлівання біямедыцынскіх даследванняў, адукацыйных кірункаў, выбару патрэб, якасці міжчалавечых сувязей”.

Пантыфік пажадаў, каб Папская акадэмія жыцця працягвала развіваць даследчую, адукацыйную і інфармацыйную дзейнасць, дэманструючы, што “навука і тэхніка, пастаўленыя на службу чалавечай асобе і яе фундаментальным правам, спрыяюць інтэгральнаму развіццю чалавека і рэалізацыі Боскай задумы збаўлення”.
Паводле слоў Святога Айца, зараз настаў час для “братэрскага і салідарнага гуманізма асобных людзей і народаў”, а таксама, каб прызнаць знакамі надзеі “жэсты гасціннасці і абаронs жыцця, пашырэнне непрыняцця войнаў і смяротнага пакарання, рост увагі да якасці жыцця і экалогіі”.

Папская акадэмія жыцця была заснавана ў 1994 г. св. Янам Паўлам ІІ на падставе Апостальскага ліста “Vitae mysterium”.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 студзеня 2019, 14:03