Пошук

Vatican News
Святы Ян Боска Святы Ян Боска 

Пантыфік: прыклад св. Яна Боска заклікае да клопату аб моладзі

Францішак нагадаў пра каштоўнасць сведчання св. Яна Боска. Адмысловы заклік ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 30 студзеня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Заўтра мы будзем адзначаць успамін св. Яна Боска, айца і настаўніка моладзі: ён быў выбітным святаром! Дон Боска быў здольным перадаць кожнаму маладому чалавеку, якога сустрэў, адчуванне абдымкаў Бога, даючы надзею, дом, будучыню. Няхай яго сведчанне дапаможа ўсім нам усведамляць, наколькі важна вучыць новыя пакаленні сапраўдным чалавечым і духоўным каштоўнасцям”, - сказаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 30 студзеня 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

Св. Ян Боска – італьянскі святар, заснавальнік Таварыства св. Францішка Сальскага, членаў якога называюць салезіянамі. У часы складаных сацыяльных перамен ХІХ ст. прысвяціў сваё жыццё выхаванню падлеткаў, за што быў абвешчаны нябесным апекуном моладзі.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 студзеня 2019, 12:41