Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

СДМ-2019: дзве тысячы чалавек прывітаюць Папу ў аэрапорце Панамы

2 тыс. чалавек прывітаюць Францішка ў панамскім аэрапорце “Такумэн”, куды ён прыляціць 23 студзеня 2019 г., паведаміў намеснік міністра замежных спраў гэтай краіны Луіс Мігель Хінкепі.

Ля трапу самалёта Святога Айца будзе вітаць Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла Радрыгес з жонкай Ларэнай Кастыльё Гарсіяй. Падчас цырымоніі прагучаць дзяржаўныя гімны Панамы і Ватыкана, а таксама афіцыйны гімн ХХХIV Сусветных дзён моладзі. Дзеці ўручаць Пантыфіку кветкі, дзякуючы за яго першы візіт на панамскую зямлю. Сярод прысутных на цырымоніі будуць таксама прадстаўнікі мясцовых грамадзянскіх і касцёльных уладаў.

З аэрапорта Францішак накіруецца ў Апостальскую нунцыятуру. Частку маршрута ён праедзе на папамабілі, вітаючы мясцовых жыхароў і пілігрымаў, якія будуць чакаць Папу ўздоўж дарогі.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 студзеня 2019, 12:41