Cerca

Vatican News
Лагатып Сусветных дзён моладзі ў Панаме Лагатып Сусветных дзён моладзі ў Панаме 

Папа заклікаў маліцца ў інтэнцыі Сусветных дзён моладзі

Святы Айцец заклікаў маліцца ў інтэнцыі Сусветных дзён моладзі. Адмысловы заклік ён скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якую 20 студзеня 2019 г. правёў на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Праз некалькі дзён я накіруюся ў Панаму, дзе 22-27 студзеня адбудуцца Сусветныя дні моладзі. Прашу вас маліцца за гэту вельмі цудоўную і важную падзею на шляху Касцёла”, - заклікаў Францішак.

XXXIV Сусветныя дні моладзі пройдуць пад дэвізам: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).”. Чакаецца, што ўдзел у іх прымуць каля 300 тыс. чалавек з 155 краін свету, у тым ліку беларуская дэлегацыя ў складзе 27 удзельнікаў.

Відэаролік аб гісторыі Сусветных дзён моладзі
Навіна ў фармаце аўдыё
20 студзеня 2019, 12:25