Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з журналістамі ў самалёце Папа падчас сустрэчы з журналістамі ў самалёце  (Vatican Media)

Святы Айцец: наведаю Японію ў лістападзе

Накіруюся ў Японію ў лістападзе, паведаміў Папа падчас пералёту ў Панаму, адказваючы на пытанне японскай журналісткі аб магчымасці візіту ў гэту краіну.

Францішак заўважыў, што хацеў бы таксама наведаць Ірак, але, паводле мясцовых біскупаў, зараз гэта яшчэ небяспечна.

Выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці пацвердзіў, што візіт Папы ў Японію яшчэ вывучаецца.

“Апостальскае падарожжа ў Японію знаходзіцца на стадыі вывучэння. Як Святы Айцец ужо падкрэсліваў неаднойчы, ён мае вялікае жаданне наведаць гэту краіну. Адносна яго магчымага візіту ў Ірак, як ужо казаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, пасля свайго падарожжа ў гэту краіну ў снежні, на дадзены момант не існуе магчымасці для візіту Святога Айца”, - зазначыў Джызоці.

23 студзеня 2019, 15:17