Пошук

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з Кірылам на Кубе Францішак падчас сустрэчы з Кірылам на Кубе 

Патрыярх Маскоўскі павіншаваў Пантыфіка

“Жадаю Вам моцы, сілы духу і шчодрай Божай дапамогі ў Вашым адказным служэнні”, - напісаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у сваім святочным віншаванні на адрас Францішка.

“Больш двух тысячагоддзяў мінула з таго часу, як у Бэтлеемскай пячоры адбыўся дзівосны і слаўныя цуд – Бог з’явіўся ў целе (1 Цім 3, 16). Ставячыся з глыбокай пашанай да таямніцы гэтай неспасціжнай чалавечым розумам падзеі, мы аддаём хвалу Хрысту, Які нарадзіўся і абвясціў Боскую ісціну, адкрыў людзям шлях да збаўлення і жыцця вечнага”, - напісаў кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы.

У сваім віншаванні на Божае Нараджэнне, іерарх звярнуў увагу, што “ўрачыста адзначаючы гэтае свята, мы павінны памятаць аб вялікім прызначэнні хрысціян, самім Панам закліканых быць святлом свету і соллю зямлі (Мц 5, 13-14), чыніць справы любові і міласэрнасці, сведчыць і блізкім, і далёкім аб вечных евангельскіх ідэалах”.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 снежня 2018, 12:45