Cerca

Vatican News
Папа Францішак Папа Францішак  (AFP or licensors)

Папа: падзякуем Богу за год, які набліжаецца да завяршэння

“Падзякуем Богу за год, які набліжаецца да завяршэння, прызнаючы, што ўсё дабро – гэта Яго дар”, - заклікаў 31 снежня 2018 г. Папа праз свой канал у сацыяльнай сетцы “Твітэр”.

Вечарам ў ватыканскай базыліцы Пантыфік узначаліць першыя Нешпары ўрачыстасці Святой Багародзіцы Марыі, якія будуць падзякай за ўсе падзеі мінулага года. Па традыцыі на заканчэнне цэлебрацыі адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і будзе праспяваны гімн “Te Deum”.

Пасля набажэнства Папа наведае яслі, якія знаходзяцца на плошчы св. Пятра. Там ён памоліцца ў маўчанні і скарыстаецца з магчымасці паглядзець на святочную кампазіцыю, створаную сёлета з пяску, згодна з традыцыяй італьянскага Езоло.

Навіна ў фармаце аўдыё
31 снежня 2018, 16:35