Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец заклікаў да міру ў Сірыі

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 2 верасня 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа звярнуў увагу на сітуацыю ў Сірыі.

Ян Мойсік

“Надалей дзьмуць вятры вайны і прыходзяць да нас трывожныя навіны аб рызыцы магчымай гуманітарнай катастрофы ў Сірыі, у правінцыі Ідліб. Я зноў паўтараю сардэчны заклік да міжнароднай супольнасці і ўсіх тых, ад каго залежыць мір у ёй, карыстацца прыладамі дыпламатыі, дыялогу і перамоваў у павазе да міжнароднага гуманітарнага права, а таксама для захавання жыцця цывільнага насельніцтва”, - сказаў Папа

Гэта не першы раз, калі Пантыфіка непакоіць тое, што адбываецца ў Сірыі, асабліва ў правінцыі Ідліб. Нядаўна падчас сустрэчы з вернікамі на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Святы Айцец выказаў сваё занепакоенне сітуацыяй ў гэтай краіне, калі сказаў:

“Я выказваю сваё моцнае незадавальненне непрымальнай бойняй, якая адбылася ўчора ў правінцыі Ідліб, дзе былі забітыя дзесяткі мірных жыхароў, у тым ліку шмат дзяцей. Малюся за ахвяраў і іх сем’і і звяртаюся да сумлення тых, хто мае палітычныя абавязкі, на мясцовым і міжнародным узроўнях, каб спынілі гэту трагедыю і прынеслі палёгку дарагому насельніцтву, скатаванаму так доўгай вайной”, - сказаў Францішак. Ён падзякаваў людзям, якія ў небяспечнай сітуацыі імкнуцца аказаць дапамогу жыхарам рэгіёну.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
02 верасня 2018, 14:12