Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа Францішак Папа Францішак  (AFP or licensors)

Пантыфік сустрэнецца з душпастырамі сем’яў

27 верасня 2018 г. Францішак сустрэнецца з удзельнікамі фармацыйнага курса, арганізаванага Трыбуналам Рымскай Роты для духавенства і свецкіх вернікаў, якія задзейнічаны ў душпастырстве сем’яў.

Сустрэча пройдзе ў рымскай базыліцы св. Яна на Латэране. Яна будзе насіць прыватны характар і таму адбудзецца за зачыненымі дзвярыма.

Фармацыйны курс аб сужэнстве і сям’і праходзіў 24-26 верасня. У ім прымалі ўдзел святары, пастаянныя дыяканы, сужонкі і свецкія душпастырскія супрацоўнікі з Рымскай дыяцэзіі і Рымскай касцёльнай правінцыі.

Дыскусіі былі сканцэнтраваны вакол Апостальскай адгартацыі “Amoris laetitia”. Удзельнікі пазнаёміліся з дакладамі, прысвечанымі эклезіялогіі папы Францішка на тэму сужэнства і сям’і, сакрамэнтальнага сужэнскага катэхуменату, сакрамэнтаў Эўхарыстыі і споведзі ў святле восьмага радзела “Amoris laetitia”, суправаджэння і інтэграцыі разведзеных. Асобная частка курса тычылася рэформы сужэнскага працэсу, здзейсненую Святым Айцом.

Перад удзельнікамі форума выступілі кардынал Анджэла Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі; кс. Піа Віта Пінта, дэкан Трыбунала Рымскай Роты; кардынал Крыстаф Шонборн, арцыбіскуп Венскі; кардынал Карлас Асора Сьера, арцыбіскуп Мадрыдскі.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 верасня 2018, 13:46