Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа Францішак і біскуп Нунцыа Галанціна Папа Францішак і біскуп Нунцыа Галанціна 

Францішак патлумачыў, што значыць жыць словам

Вернасць чалавеку з’яўляецца ўмовай адкрытасці на абвяшчэнне збаўчага слова, напісаў Папа ў прадмове да кнігі біскупа Нунцыа Галанціна, старшыні Адміністрацыі маёмасці Святога Пасаду.

Кніга пад назвай “Vivere le parole” – “Жыць словамі” – гэта зборнік штотыднёвых фельетонаў іерарха, якія публікаваліся ў буйным італьянскім фінансава-эканамічным выданні “Il Sole 24 Ore”.

У кароткай прадмове Святы Айцец звярнуў увагу на паходжанне слоў. Ён падкрэсліў, што словы не з’яўляюцца нейтральнымі і не могуць не пакідаць наступстваў. Словы не ўзнікаюць у ізаляваных асяроддзях, з’яўляюцца выразам культурных і духоўных каштоўнасцей, укаранёных у памяці народа, падкрэсліў Францішак.

“Жыць словамі – значыць пераўзыходзіць падазронасць, страх і закрытасць, адкрываючыся на вызваляючую адвагу сустрэчы”

- дадаў ён.

Пантыфік заўважыў, што на гэтым шляху фундаментальнае значэнне мае маўчанне, “з якога ўсё бярэ пачатак”. Яно дазваляе слухаць і выходзіць за ўласныя рамкі, даючы магчымасць чалавеку стаць блізкім для іншых, прыняць у сэрца “радасці і надзеі, смутак і трывогу людзей гэтага часу, асабліва бедных і ўсіх прыгнечаных”.

“Такім чынам, хто вучыцца слухаць, апынаецца ў супольнасці людзей, натхнёных духам дыялогу, што адкрывае на культуру ўзаемнасці, са здольнасцю вучыць і вучыцца, даваць і атрымліваць”

- сцвердзіў Папа.

Паводле Пантыфіка, словы маюць сэнс толькі тады, калі яны з’яўляюцца праўдзівымі. Іх пацвярджае толькі той, хто ўцелаўляе іх у жыццё праз выразнае і поўнае сведчанне. “Знакам такога сведчання і з’яўляецца гэтай кніга”, - зазначыў Святы Айцец, спасылаючыся на назву выдання аўтарства біскупа Галанціна.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 верасня 2018, 11:13