Cerca

Vatican News
Вернікі на плошчы св. Пятра ў чаканні малітвы "Анёл Панскі" з Папам Вернікі на плошчы св. Пятра ў чаканні малітвы "Анёл Панскі" з Папам  (ANSA)

Святы Айцец заклікаў адпачываць, не забываючыся пра Бога

Францішак заклікаў да выкарыстання летняга адпачынку не толькі для аднаўлення фізічных сіл, але і ўмацавання адносін з Богам.

“Дарагія браты і сёстры, перыяд водпускаў з’яўляецца магчымасцю не толькі адпачыць, аднавіцца фізічна і псіхічна, але і стымуляваць наша духоўнае жыццё і ўмацаваць адносіны з Богам і з людзьмі. Няхай гэта будзе час спакою, радасці і сузірання прыгажосці стварэння і мастацтва, што сведчыць пра дабрыню Бога адносна нас. Няхай вас заўсёды суправаджае Божае благаслаўленне!”, - сказаў Святы Айцец 1 жніўня 2018 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, звяртаючыся да польскіх пілігрымаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 жніўня 2018, 14:19