Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа заклікаў да малітвы аб ахове стварэння

Папа падзякаваў за ініцыятывы, прымеркаваныя да Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння. Адмысловы зварот ён скіраваў на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 29 жніўня 2018 г. у Ватыкане.

“У наступную суботу, 1 верасня, пройдзе IV Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які мы адзначаем у адзінстве з праваслаўнымі братамі і сёстрамі і ў лучнасці з іншымі Цэрквамі і хрысціянскімі супольнасцямі. У пасланні на гэты год я жадаю звярнуць увагу на пытанне вады, першачарговага дабра, якое трэба бараніць і да якога трэба забяспечыць доступ усім”, - сказаў Пантыфік.

Францішак падзякаваў за разнастайныя ініцыятывы, якія з гэтай нагоды былі падрыхтаваны мясцовымі Касцёламі, інстытутамі кансэкраванага жыцця і касцёльнымі арганізацыямі ў розных частках планеты. “Заклікаю ўсіх далучыцца ў малітве, у суботу, за наш супольны дом, за клопат аб нашым супольным доме”, - сказаў Пантыфік.

Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 2015 г. Ён быў устаноўлены Францішкам, які вырашыў такім чынам падтрымаць ініцыятыву праваслаўных хрысціян, якія адзначаюць гэты Дзень з 1989 г.

Заклік Папы да малітвы аб ахове стварэння
Навіна ў фармаце аўдыё
29 жніўня 2018, 10:53