Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа выходзіць з самалёта ў Міжнародным аэрапорце Дубліна Папа выходзіць з самалёта ў Міжнародным аэрапорце Дубліна  (Vatican Media)

Францішак пачаў падарожжа ў Ірландыю

Святы Айцец пачаў двухдзённае Апостальскае падарожжа ў Ірландыю, прымеркаванае да ІХ Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая праходзіць у сталіцы гэтай краіны.

Каля 8.00 раніцы 25 жніўня 2018 г. самалёт італьянскай авіякампаніі “Аліталія” з Пантыфікам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта “Фьюмічына” ў напрамку Дубліна. За тры гадзіны палёта ім было пераадолена 1890 км у паветранай прасторы Італіі, Швейцарыі, Францыі, Вялікабрытаніі і Ірландыі. Згодна з існуючай традыцыяй, Папа скіраваў прывітальныя тэлеграмы кіраўнікам гэтых дзяржаў.

Вітаючы журналістаў, прысутных на борце самалёта, Францішак падкрэсліў, што яму падабаецца сустракацца з сем’ямі і ён мае добрыя ўспаміны пра Ірландыю, куды прыязджаў на тры месяцы ў 1980 г., каб падцягнуць сваю англійскую мову. Папа прайшоў уздоўж салона салона асабіста вітаючы кожнага работніка СМІ.

У Міжнародным аэрапорце Дубліна Святога Айца сустракалі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў, мясцовага Касцёла, ірландская сям’я, якая прымае ўдзел у міжнародным сямейным форуме, а таксама дэлегацыя Паўночнай Ірландыі. Дзеці ў традыцыйных строях уручылі Пантыфіку кветкі.

Апостальскі візіт у Ірландыю з'яўляецца 24-м замежным падарожжам Францішка. Ён наведвае гэтую краіну амаль праз сорак гадоў пасля пілігрымкі сюды св. Яна Паўла ІІ, якая праходзіла ў верасні 1979 г.

Візіт на Сусветную сустрэчу сем’яў стане для Францішка першым пасля Сінода Біскупаў на тэму сям’і і выдання адгартацыі “Amoris laetitia”, прысвечанай сям’і ў сучасным свеце. У 2015 г. Папа прымаў удзел у Сусветнай сустрэчы сем'яў, якая праходзіла ў амерыканскай Філадэльфіі.

Рэпартаж з рымскага аэрапорта "Фьюмічына"
Навіна ў фармаце аўдыё

 

25 жніўня 2018, 11:49