Cerca

Vatican News
Св. Ігнацый Лаёла, апякун Супольнасці хрысціянскага жыцця Св. Ігнацый Лаёла, апякун Супольнасці хрысціянскага жыцця 

Святы Айцец напісаў да членаў Супольнасці хрысціянскага жыцця

Папа скіраваў пасланне да ўдзельнікаў міжнароднай нарады членаў Супольнасці хрысціянскага жыцця (Christian Life Community), якая дзейнічае на аснове духоўнасці св. Ігнацыя Лаёлы.

Форум праходзіць у Буэнас-Айрэсе і прымеркаваны да 50-й гадавіны паўстання Супольнасці. У ім удзельнічаюць 250 асоб з 70 краін свету.

Пантыфік заклікаў членаў Супольнасці да ўдзячнасці Богу за дары і ласкі, атрыманыя ад Яго, незалежна ад чалавечых заслуг і якасці жыцця. Ён падкрэсліў, што шчодрасць Езуса з’яўляецца заклікам выйсці насустрач іншаму чалавеку, каб накарміць яго адзіным хлебам, які можа заспакоіць яго голад – Божай любоўю.

“Маліцеся і разважайце, каб Пан даў вам яшчэ большую глыбіню ў жыцці вашай харызмай, каб вы заўсёды заставаліся дарам для Касцёла і свету”

, - напісаў Францішак.

Спасылаючыся на правіла св. Ігнацыя, які заклікаў да дзеяння ў сузіранні, Папа адзначыў, што гэта магчыма дзякуючы “ўваходу” ў сэрца Бога праз раны Езуса, Які прысутнічае ў самых слабых, адкінутых, старых і хворых. Таксама ён заклікаў давяраць Пану так, каб дазволіць Яго любові фарміраваць нас, пытаючыся кожны дзень: што я раблю, што я зрабіў і што я хацеў бы зрабіць для Езуса.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 ліпеня 2018, 12:22