Бэта версія

Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Папа будзе маліцца разам з італьянскай моладдзю

11 жніўня 2018 г. у Рыме на пляцоўцы “Вялікага цырка” (Circo Massimo) Францішак памоліцца разам з моладдзю і афіцыйна распачне традыцыйнае чуванне “Белая ноч”.

У рамках ініцыятывы на працягу ночы асобныя касцёлы Рыма застаюцца адкрытымі, што дае магчымасць для прыватнай і супольнай малітвы, для споведзі і чування, для тэматычных сустрэч і сведчанняў.

“Белая ноч” завяршыцца на наступны дзень ранішняй св. Імшой на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Малітва ў цэнтры Вечнага Горада ўвянчае 8-дзённую Італьянскую агульнанацыянальную пілігрымку моладзі “Тысячамі шляхоў”, якая стане чарговай ініцыятывай мясцовага епіскапату ў рамках падрыхтоўкі да Сінода Біскупаў на тэму моладзі.

Кожны ўдзельнік духоўнага падарожжа атрымае адмысловы набор пілігрыма, які будзе ўтрымліваць невялікі крыж, ружанец, нататнік, брашуру “Настаўнік, дзе жывеш” з урыўкам з Евангелля паводле св. Яна і раней нідзе не публікаваным творам італьянскага пісьменніка Эры дэ Лука, а таксама невялікае ільняное палатно з выявамі сімвалаў пілігрымкі. Асобныя дыяцэзіі падрыхтуюць своеасаблівыя “даверчыя граматы” – паперы, на якіх пячаткамі будзе адзначацца кожны этап падарожжа.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 ліпеня 2018, 13:16