Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак у Ірландыі – амаль 40 гадоў пасля візіту Яна Паўла ІІ

Папскі візіт у Дублін сустракаецца з вялікай цікавасцю сярод ірландцаў. Цэнтральную ролю тут грае сам Францішак, які з’яўляецца свайго роду рэлігійнай зоркай.

“80-гадовы Пантыфік уяўляецца чалавекам сучасным, і людзям гэта падабаецца”, - сказаў мясцовы арцыбіскуп Дзіармуід Марцін.

Пастыр Дублінскай архідыяцэзіі правёў спецыяльную прэс-канферэнцыю, на якой прайшла прэзентацыя Сусветнай сустрэчы сем’яў, што адбудзецца ў ірландскай сталіцы 21-26 жніўня 2018 г. У мерапрыемствах апошніх двух дзён прыме ўдзел Святы Айцец.

Арцыбіскуп Марцін прызнаў, аднак: нішто не можа зраўнавацца з Апостальскім візітам Яна Паўла II у 1979 г. Ён стаў па-сапраўднаму гістарычнай, нават легендарнай з’явай, аб якой сёння дзяды распавядаюць сваім унукам. Гэта быў самы вялікі сход у гісторыі Ірландыі і найбольш знакавы момант у гісторыі мясцовага Касцёла, лічыць іерарх.

Арцыбіскуп Дубліна адзначыў, што аб папулярнасці Францішка сведчыць той факт, наколькі хутка разышліся бясплатныя білеты на папскія падзеі. Ён прызнаў, што пэўную колькасць з іх маглі зарэзерваваць зламыснікі, якія не маюць намеру ўдзельнічаць у сустрэчах з Пантыфікам і хочуць выключна зменшыць наведвальнасць. Тым не менш, пастыр выказаў упэўненасць у тым, што гаворка можа ісці пра невялікую колькасць квіткоў.

Іерарх адзначыў, што пасля візіту Папы не варта чакаць цудаў. Францішак будзе на востраве ўсяго 36 гадзін. Гэтага недастаткова, каб вызначыць шлях для Касцёла ў Ірландыі. “Пантыфік стане для нас выклікам, каб мы былі сапраўды Касцёлам у зменлівай культуры”, - падкрэсліў Прымас Ірландыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 ліпеня 2018, 11:43