Бэта версія

Cerca

VaticanNews
Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа: спорт можа быць шляхам да святасці

Спорт з’яўляецца багатай крыніцай каштоўнасцяў і месцам без бар’ераў, адзначыў Папа ў лісце да кардынала Кэвіна Фарэла, прэфекта Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Францішак скіраваў свой зварот з нагоды выдання гэтай ватыканскай структурай дакумента пад назвай “Даць лепшае з сябе” (Dare il meglio di sé), прысвечанага хрысціянскаму погляду на спартыўную дзейнасць. Яго прэзентацыя прайшла 1 чэрвеня 2018 г. у Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

Святы Айцец падкрэсліў, што спорт – гэта месца сустрэчы паміж людзьмі, прывелеяваная сфера, дзе няма адметнасцяў па расавым, полавым, рэлігійным ці ідэалагічным прынцыпе, дзе можна адчуць радасць ад супольнага дасягнення пастаўленай мэты. Вялікіх вынікаў, як у жыцці, так і ў спорце, можна асягнуць толькі працуючы ў камандзе, дадаў ён.

Папа заўважыў, што спорт вучыць салідарнасці, а таксама можа быць сферай евангелізацыі і асвячэння чалавека. Ён можа адкрыць шлях да Хрыста ў тых месцах і асяродках, дзе па розных прычынах Яго немагчыма абвяшчаць непасрэдным чынам.

“Людзі, праз сваё радаснае сведчанне, супольна займаючыся спортам, могуць стаць носьбітамі Добрай весткі,”

- сцвердзіў Францішак.

Пантыфік падкрэсліў, што імкненне да святасці, таксама як і ў спорце, патрабуе таго, каб даць лепшае з сябе. “Спорт – багатая крыніца каштоўнасцяў і цнотаў, якія дапамагаюць нам станавіцца лепшымі як асобы. Як атлетам падчас трэніровак, заняцце спортам дапамагае нам даць лепшае з сябе, без страху пазнаць уласная межы і змагацца, каб з кожным днём станавіцца лепшымі”, - адзначыў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 чэрвеня 2018, 16:15