Бэта версія

Cerca

Vatican News
Папа Францішак і прэм'ер-міністр Польшчы Тадэвуш Маравецкі Папа Францішак і прэм'ер-міністр Польшчы Тадэвуш Маравецкі  (Vatican Media)

Францішак сустрэўся з прэм’ер-міністрам Польшчы

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Польшчы Тадэвуша Маравецкага. Сустрэча адбылася 4 чэрвеня 2018 г. у ватыканскім Апостальскім палацы.

Пасля размовы з Францішкам палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе шчырых перамоў падкрэсліваліся добрыя двухбаковыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Польшчай, а таксама плённае супрацоўніцва паміж Касцёлам і дзяржавай у розных сферах, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Абмякроўваліся некаторыя тэмы, якія прадстаўляюць супольны інтарэс, такія як сямейная палітыка і ахова навакольнага асяроддзя, у святле канферэнцыі ААН аб кліматычных зменах, якая пройдзе ў снежні 2018 г. у Катавіцэ, а таксама некаторыя пытанні этычнага характара.

Бакамі закраналася еўрапейская і міжнародная сітуацыя, з асаблівай спасылкай на тэму прыняцця мігрантаў і дзейнасці польскіх уладаў на карысць бежанцаў з Украіны і Блізкага Усходу.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 чэрвеня 2018, 14:14