Cerca

Vatican News
Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве "Regina Coeli" Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве "Regina Coeli"  (ANSA)

Святы Айцец: быць людзьмі Унебаўшэсця

“Унебаўшэсце Пана, даючы пачатак новай форме прысутнасці Езуса сярод нас, кліча нас мець адкрытыя вочы і сэрцы, каб сустрэць Яго, служыць Яму і сведчыць аб Ім перад іншымі”, - падкрэсліў Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Regina Coeli”, якая прайшла 13 мая 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Cёння ў Італіі і многіх іншых краінах адзначаецца ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана, - заўважыў Пантыфік. - Гэта свята ўтрымлівае два элемента. З аднаго боку скіроўвае наш позірк да Неба, дзе праслаўлены Езус сядзіць праваруч Бога (пар. Мк 16,19). З іншага – нагадвае нам пра пачатак місіі Касцёла. Чаму? Таму што Езус, які ўваскрос і ўзышоў на Неба, пасылае сваіх вучняў, каб распаўсюджвалі Евангелле па ўсім свеце. Такім чынам Унебаўшэсце заклікае нас узняць позірк да Неба, каб потым адразу скіраваць яго на зямлю, спаўняючы заданні, якія ўваскрослы Пан нам даручыў.

Рабіць тое самае нас заклікае сённяшні евангельскі ўрывак, у якім Унебаўшэсце адбываецца адразу пасля місіі, якую Езус даверыў вучням. Гаворка ідзе пра бязмежную місію – што літаральна значыць без межаў, – якая пераўзыходзіць чалавечыя сілы. Сапраўды, Езус кажа: “Ідзіце па ўсім свеце і абвяшчайце Евангелле ўсякаму стварэнню” (Мк 16,15). Здаецца па-сапраўднаму занадта дзерскай заданне, якое Езус даручае малой групе простых людзей без вялікіх інтэлектуальных здольнасцяў! Але менавіта гэта невялікая кампанія, нязначнай перад абліччам моцы гэтага свету, паклікана несці пасланне любові і міласэрнасці Езуса ва ўсе куткі зямлі.

Але гэта Божая задума можа быць рэалізавана толькі з дапамогай сілы, якую сам Бог дае апосталам. У гэтым сэнсе, Езус іх запэўніваў, што іх місія будзе падтрымана Святым Духам. Ён кажа так: “Прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме і ва ўсёй Юдэі, і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі” (Дз 1,8). Так гэта місія магла быць споўнена і апосталы далі пачатак гэтай справе, якая потым працягвалася іхнімі наступнікамі.

“Місія, якую Езус даверыў апосталам трывала на працягу стагоддзяў і трывае таксама сёння: яна патрабуе супрацоўніцтва паміж усімі. Сапраўды, кожны, у сілу хросту, які атрымаў, упаўнаважаны са свайго боку абвяшчаць Евангелле. Менавіта хрост упаўнаважае і падштурхоўвае нас быць місіянерамі і абвяшчаць Евангелле!”

Унебаўшэсце Пана, даючы пачатак новай форме прысутнасці Езуса сярод нас, кліча нас мець адкрытыя вочы і сэрцы, каб сустрэць Яго, служыць Яму і сведчыць аб Ім перад іншымі. Гаворка ідзе пра тое, каб быць людзьмі Унебаўшэсця, гэта значыць тымі, якія шукаюць Хрыста на сцяжынках нашага часу, несучы Яго слова і збаўленне аж да краю зямлі. На гэтым шляху мы сустракаем самаго Хрыста ў братах, асабліва ў самых бедных, якія на ўласным целе зносяць пакуты цяжкога і прыгнятаючага досведу старых і новых форм беднасці. Як на пачатку Уваскрослы Хрыстус паслаў сваіх апосталаў з сілай Святога Духа, так і сёння Ён пасылае ўсіх нас, з той самай сілай, каб рабіць канкрэтныя і бачныя знакі надзеі. Бо Езус дае нам надзею. Ён узышоў на Неба і адчыніў браму Неба і надзею на тое, што патрапім туды.

Няхай Панна Марыя, якая з’яўляецца Маці уваскрослага і памерлага Пана, якая запаліла веру першай супольнасці вучняў, дапаможа таксама і нам трымаць “угору сэрцы”, як заклікае рабіць нас літургія. У той жа час, няхай яна дапаможа нам “стаяць на зямлі” і мужна сеяць Евангелле ў канкрэтных жыццёвых і гістарычных сітуацыях.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў прысутных на плошчы св. Пятра пілігрымаў, у прыватнасці ён звярнуўся да супрацоўнікаў СМІ, з нагоды Сусветнага дня сацыяльнай камунікацыі. Ён заклікаў журналістаў шукаць праўду ў навінах, каб спрыяць будаванню больш справядлівага і мірнага грамадства.

Папа сустрэўся з вернікамі на малітве "Regina Coeli"
Навіна ў фармаце аўдыё
13 мая 2018, 13:32