Пошук

Езус Добры Пастыр. Ілюстрацыйнае фота Езус Добры Пастыр. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: Езус – прыклад для пастыраў

Божы народ здольны адрозніваць сапраўдных пастыраў, якія наследуюць стыль Езуса, заўважыў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 3 мая 2020 г. цэлебраваў у капліцы сваёй рэзідэнцыі ў Ватыкане.

У гаміліі Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне з Першага паслання св. Пятра (2, 20b-25), у якім апостал кажа пра тое, што мы былі аздароўлены ранамі Хрыста: “Бо вы былі, як авечкі, што заблукалі, але цяпер вы вярнуліся да Пастыра і Ахоўніка душ вашых”.

Святы Айцец прыгадаў, што літургічнае чытанне Евангелля св. Яна (10,1-10) кажа пра браму, праз якую ўваходзяць авечкі, а ўсе, хто ўваходзяць не праз яе – злодзеі і злачынцы, несапраўдныя пастыры, якія выкарыстоўваюць статак у сваіх інтарэсах.

У гісторыі Касцёла было шмат несапраўдных пастыраў, якія не цікавіліся авечкамі, а толькі грашыма, палітыкай, кар’ерай. Але статак здольны адрозніваць такіх пастыраў і шукае Бога сваімі шляхамі, - сказаў Папа.

Добры пастыр, аднак, слухае статак, вядзе яго і клапоціцца пра яго. Толькі такі пастыр, які становіцца падобным на Езуса, выклікае давер у авечак. Стыль Езуса павінен быць стылем сапраўдных пастыраў, гэта значыць, што яны таксама павінны быць ціхімі і ласкавымі, не бараніцца, павінны станавіцца пяшчотнымі і блізкімі, ведаць авечак па імені і клапаціцца пра кожную з іх, як пра адзіную. Добры пастыр, Езус, заўсёды суправаджае нас на жыццёвым шляху. Гэта ідэя супольнасці – Касцёл любіць Езуса, а Ён ахоўвае Касцёл, падкрэсліў Пантыфік.

“Гэта нядзеля – добрая нядзеля, нядзелі міру, нядзеля ласкавасці, лагоднасці, бо наш пастыр клапоціцца пра нас. “Пан – пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы”, - нагадаў словы псальма Святы Айцец напрыканцы сваёй гаміліі.
 

03 мая 2020, 08:42
Увесь кантэнт >