Пошук

Vatican News
Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты Францішак падчас св. Імшы ў капліцы Дома св. Марты 

Святы Айцец: вучнямі нас робіць мудрасць памазання Святым Духам

1 красавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі Пантыфік адзначыў, што вучань Езуса павінен быць свабодным, чалавекам традыцый і навізны, таму што ім кіруе Святы Дух, а не ідэалогіі.

Каментуючы сённяшняе Евангелле (Ян 8, 31-42), Францішак засяродзіўся на словах, якія Езус сказаў юдэям: “Калі вы застанецеся ў слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі і спазнаеце праўду, а праўда вас вызваліць”. Быць вучнем, азначае дазволіць Святому Духу кіраваць сабой: таму вучань Езуса – гэта чалавек традыцыі і навізны, свабодны чалавек, які ніколі не падпарадкоўваецца ідэалогіям, падкрэсліў Папа.

Святы Айцец заўважыў, што восьмы раздзел Евангелля св. Яна змяшчае жорсткую палеміку паміж Хрыстом і кніжнікамі, якая тычыцца тоеснасці кожнага з бакоў. Езус ставіць апанентаў у тупік, дэманструючы супярэчнасць іх аргументаў. І, нарэшце, яны не знаходзяць іншага выйсця, як блюзнерства супраць Маці Божай. Францішак падкрэсліў, што, прадстаўляючы сябе, Езус заклікаў юдэяў, якія верылі ў Яго, “заставацца ў Яго слове”, паколькі гэта вызначае тоеснасць вучняў Езуса, а не паглыбленае вывучэнне і ўдасканаленне аргументацыі.

Запіс трансляцыі ранішняй св. Імшы (01.04.2020)

“Калі будзеш заставацца ў Пану, у Слове Пана, у жыцці Пана, станеш вучнем. Калі не застанешся ў Ім, будзеш чалавекам, якому падабаецца дактрына, які ідзе за Езусам, як за асобай, што робіць шмат добрых спраў, з’яўляецца вельмі добрай, мае правільныя каштоўнасці. Але быць вучнем – вось сапраўдная тоеснасць хрысціяніна”, - адзначыў Папа.

“Менавіта таму вучань застаецца чалавекам традыцый і навізны, ён – свабодны чалавек. Ніколі не паддаецца ідэалогіям, дактрынам хрысціянскага жыцця, дактрынам, пра якія можна дыскутаваць... застаецца ў Пану”, - лічыць Святы Айцец.

“Той, хто застаецца ў Пану, з’яўляецца вучнем, а вучань – гэта той, хто быў памазаны Духам і ажыццяўляе сваё памазанне. Гэта шлях Езуса, які Ён дае на карысць нашай свабоды, на карысць жыцця. Быць вучнем – гэта памазанне, якое атрымліваюць тыя, хто застаецца ў Пану. Няхай Пан дазволіць нам зразумець гэта, што няпроста: паколькі кніжнікі не зразумелі, бо такое не спасцігаецца толькі галавой; мудрасць памазання Святым Духам, якая робіць нас вучнямі, трэба спасцігаць і розумам, і сэрцам”, - перакананы Францішак.

01 красавіка 2020, 14:29
Чытаць усё >