Пошук

Vatican News
Францішак падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты Францішак падчас Эўхарыстыі ў капліцы Дома св. Марты 

Святы Айцец: няхай гэта будзе нядзеля плачу для ўсіх нас

Папа моліцца за тых, хто пакутуе ад каронавіруса. Сёння многія плачуць, і мы просім ласку ўмець плакаць разам з імі, як гэта робіць Езус, - сказаў ён падчас ранішняй св. Імшы 29 сакавіка 2020 г.

“Я думаю пра тое, што шмат людзей плача: ізаляваныя, у каранціне, адзінокія пажылыя, шпіталізаваныя і хворыя, бацькі, якія без заработнай платы не могуць пракарміць дзяцей. Шмат людзей плача. Мы суправаджаем іх ад душы. І не перашкодзіць, калі мы паплачам слязьмі Пана за ўвесь наш народ”, - прызнаўся Францішак падчас трансляцыі з капліцы Дома св. Марты.

Каментуючы Евангелле св. Яна (1, 1-45) пра ўваскрашэнне Лазара, Святы Айцец нагадаў, што Езус таксама плакаў гледзячы на Ерузалем, ведаючы, што ён будзе разбураны. Папа падкрэсліў, што Збаўца заўсёды плача з любові і спачування, бо бачыць не толькі вачыма, але і сэрцам.

“Сёння, у свеце, які так моцна пакутуе, калі многія людзі пакутуюць ад пандэміі, я задумваюся: ці магу плакаць, як гэта зрабіў бы Пан Езус, і што зараз робіць Езус? Ці падобнае маё сэрца да Ягонага? А калі яно занадта бязлітаснае? Нават калі я магу сведчыць, рабіць дабро, дапамагаць, але маё сэрца ў гэтым не ўдзельнічае і не ўмею плакаць, я павінен прасіць гэтай ласкі ў Пана (...). Сёння многія плачуць. І мы, ад гэтага алтара, ад гэтай ахвяры Езуса, Які не саромеўся плакаць, просім аб ласцы плачу. Няхай гэта будзе нядзеля плачу для ўсіх нас сёння”, - заўважыў Святы Айцец.

Францішка завяршыў цэлебрацыю адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем, заахвочваючы вернікаў, якія ўдзельнічалі ў трансляцыі, да прыняцця духоўнай св. Камуніі.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 сакавіка 2020, 12:48
Чытаць усё >