Пошук

Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі 

Пантыфік: св. Юзаф меў здольнасць унікаць у Божую таямніцу

Францішак нагадаў вернікам пра важнасць адарацыі і духоўнай св. Камуніі. Ранішнюю Эўхарыстыю 19 сакавіка 2020 г., ва ўрачыстасць св. Юзафа, ён пачаў малітвай за вязняў.

“Памолімся за ўсіх братоў і сясцёр, якія знаходзяцца ў турмах: яны моцна пакутуюць ад нявызначанасці, звязанай з сітуацыяй у турме і думкамі пра свае сем’і, іх стан, ці не хварэюць, ні не маюць у нечым патрэбы. Выкажам сёння нашу блізкасць да зняволеных, якія моцна пакутуюць у гэты перыяд няўпэўненасці і болю”, - папрасіў Папа тых, хто сачыў за прамой трансляцыяй Эўхарыстыі, якая вялася з капліцы Дома св. Марты.

Каментуючы літургічнае евангельскае чытанне (Мц 1, 16.18-21.24а) Францішак заўважыў, што яно прадстаўляе св. Юзафа як чалавека справядлівага, для якога вера была фундаментам усіх спадзяванняў, гарантыяй і доказам нябачнага. Абраннік Марыі меў здольнасць размаўляць з Богам і ўнікаць у Яго таямніцу.

“Сёння, ва ўрачыстасць св. Юзафа, я думаю пра Касцёл. Ці нашы вернікі, нашы біскупы, нашы святары, нашы кансэкраваныя асобы, Пантыфікі здольныя пранікнуцца таямніцай? (...) Калі Касцёл траціць гэта ўменне, тады траціць і здольнасць адарацыі. Адарацыйная малітва даецца нам толькі разам з уваходам у таямніцу Бога”, - заўважыў Папа.

“Папросім Пана аб ласцы, каб Касцёл мог жыць у канкрэтнасці штодзённага жыцця, а таксама ў “канкрэтнасці” таямніцы. Калі ён не зробіць гэтага, будзе Касцёлам напалову, пабожнай асацыяцыяй, якая кіруецца прадпісаннямі і не ведае пачуцця адарацыі. Увайсці ў таямніцу, гэта не летуценні, гэта адарацыя. Увайсці ў таямніцу, значыць рабіць тое, што сустрэне нас у будучыні, калі дасягнём прысутнасці Бога – адараваць”, - звярнуў увагу ў сваёй гаміліі Пантыфік.

Перад заканчэннем св. Імшы, як і ў папярэднія дні, адбылося выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Карыстаючыся нагодай, Папа падкрэсліў важнасць духоўнай св. Камуніі – даўняй хрысціянскай практыкі жадання яднання з Езусам Хрыстом у Эўхарыстыі, што выкарыстоўваецца асобамі, якія не могуць прыняць св. Камунію фізічным чынам.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 сакавіка 2020, 11:58
Чытаць усё >