Пошук

Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Францішак: не быць фармальнымі хрысціянамі

Не саромецца выражаць радасць ад сустрэчы з Панам, - заклікаў Пантыфік падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 28 студзеня 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

У гаміліі Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне з Другой кнігі Самуэля (6, 12b-15. 17-19), у якім гаворыцца пра святкаванне каралём Давідам і людзьмі вяртання Божага каўчэгу ў Ерузалем.

Прыгадваючы біблійны сюжэт, Пантыфік нагадаў, што каўчэг быў выкрадзены, а яго вяртанне “стала вялікай радасцю для народа”, які адчуваў блізкасць Бога і па гэтай прычыне зрабіў свята. Кароль Давід быў разам з народам: узначаліў урачыстую працэсію, зрабіў ахвярапрынашэнні, “з усіх сіл” спяваў і танцаваў перад Богам. Ён не лічыў, што павінен дыстанцыявацца ад людзей. “Давід любіў Пана, быў шчаслівы несці Божы каўчэг. Ён выказваў шчасце, радасць, танцуючы і спяваючы, як увесь народ”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Звяртаючы ўвагу на словы дачкі Самуэля, якая папракала Давіда: маўляў, такія паводзіны не дастойныя караля, Папа зазначыў, што “гэта пагарда да шчырай рэлігійнасці, да спантаннай радасці з Панам”. За сваё стаўленне жанчына была пакарана – не магла мець дзяцей. “Калі ў хрысціяніна няма радасці, ён становіцца бясплодным; калі няма радасці ў сэрцы, няма плоднасці”, - заўважыў Святы Айцец.

“Касцёл не пойдзе наперад, Евангелле не будзе распаўсюджвацца, калі евангелізатары будуць смутнымі і панурымі. Яно стане распаўсюджвацца толькі дзякуючы радасным і поўным жыцця евангелізатарам”, - сказаў Папа. Ён заклікаў не саромецца радасці ад сустрэчы з Божым словам і адчування сябе хрысціянінам, не заставацца “фармальнымі хрысціянамі” – “вязнямі фармалізму”.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 студзеня 2020, 13:31
Чытаць усё >