Пошук

Кардынал Курт Кох Кардынал Курт Кох 

Ватыканскі кардынал: тэалогіі неабходна самакрытычнасць

Кардынал Курт Кох заклікаў акадэмічную тэалогію быць больш самакрытычнай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Не варта станавіцца ахвярамі прадузятасці, што касцёльнае кіраўніцтва ў першую чаргу заклапочана ўладай, а тэалогія – выключна ісцінай”, - напісаў прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству ў артыкуле для спецыяльнага выпуску нямецкага грамадска-рэлігійнага штомесячніка Herder Korrespondenz.

На думку іерарха, тэалогія павінна "выступаць у якасці крытычнага сумлення ў Касцёле, павінна крытычна суправаджаць і аспрэчваць касцёльнае кіраўніцтва там, дзе гэта неабходна для праўдзівасці веры".

“Той, хто хоць колькі-небудзь сур’ёзна ўнікаў у акадэмічную тэалогію, не стане меркаваць, што прызначэнні заўсёды адбываюцца выключна на падставе акадэмічных крытэрыяў і што духоўна-тэалагічнае злоўжыванне ўладай у акадэмічнай сферы выключана, напрыклад, у выпадку доктарскіх і прафесарскіх ступеней”, - заўважыў кардынал Кох.

Швейцарскі тэолаг настойліва рэкамендаваў павышаць самакрытычнасць у тэалагічным асяроддзі – гэта дапаможа ў стварэнні больш надзейных адносін паміж тэалогіяй і Касцёлам.
 

24 красавіка 2024, 10:53